Я, як і шмат хто ў гэтай краіне, не ведаў Рамана Бандарэнка. Але сёння ўвесь вечар да глыбокай ночы ў мяне ў грудзях ком і я не магу дыхаць на поўныя грудзі. Я, як многія беларусы, хачу напісаць тыя эмоцыі, якія льюцца з вачэй. Нічога не пісаў з часоў бюлетэня за Святлану Ціханоўскую. Спадзяваўся, што такі вялікі пост будзе пасля перамогі, але не. Без мацюкоў, канешне, складана.
Рома не памёр. Рому забілі. Уся краіна суткі сачыла за лёсам гэтага хлопца. Нажаль. Але пасля гэтага «нажаль» для ўсіх нас павінны ўрэшце скончыцца "я баюся", "у мяне справы", "страшна", "мяне не пускае жонка", "я па-за палітыкай" і іншы торг са сваім сумленьнем. Кожнаму з нас пара вырашыць для сябе чаго мы вартыя. Страшна ўсім і гэта нармальна. Але чалавек павінен вучыцца спраўляцца з эмоцыямі і пачуццямі. Я не змагу жыць спакойна ведаючы, што побач ходзяць людзі, якія нас білі, гвалтавалі, калечылі і забівалі. Час даказваць, што мы вартыя звацца людзьмі.
Рома, даруй. Прабач нас за тое, што слабыя. Прабач за тое, што не збераглі чалавека, якому яшчэ жыць і жыць. Даруй, што ты памёр ахоўваючы нашыя сімвалы. Рома, ты ўбачыш нашу перамогу. Будзь упэўнены! Я не здамся, абяцаю! Цяпер твой доўг дапамагаць нам адтуль.
Калі вы чытаеце гэтыя радкі і не згодныя, то прыйшоў час рабіць выбар: адпіска справа не цяжкая! Калі вы баязлівец, у вас шмат апраўданняў, няма ўнутранага стрыжня і гонару, то заставайцеся дома і сачыце, як найгоднейшыя людзі нашай краіны будуць атрымліваць піздзюлей, у тым ліку, дзеля вашай будучыні! Не варта чакаць, калі да пад'езда будзе пад'язджаць аўтазак, амапавец будзе зачытваць прозвішчы няўгодных, яны выйдуць і іх расстраляюць, а тыя, што засталіся будуць выдыхаць і казаць: "Дзякуй Богу не я!". Астатнія ж, хто паважае сябе, шануе чалавечае жыццё, хоча абараніць сябе і сваіх блізкіх, давайце ў нядзелю скажам: "Я - Роман Бондаренко! И я выхожу". Жыве Беларусь!
#РомаБондаренко #ЯВыхожу #Беларусь #ЖывеБеларусь